понедельник, 26 октября 2015 г.

Юнона Напагатоўка. "Бэлэм буол" - 50 год. Койданава. "Кальвіна". 2015.


                                                      “БЭЛЭМ БУОЛ” – 50 год
    Дзіцячая газэта, орган Якуцкага абкаму УЛКСМ і абласнога Савета піянэрскай арганізацыі імя Ў. І. Леніна “Бэлэм буол” /Будзь напагатоў/ пачала выходзіць з 15 траўня 1936 года ў Якуцку, сталіцы ЯАССР. на якуцкай мове. Напачатку яе наклад складаў 980 паасобнікаў, але на працягу трох гадоў ён павялічыўся да 10 тысяч. Першым рэдактарам газэты быў прызначаны паэт А. Кудрын–Абагінскі. У 1941 г. было спыненае яе друкаваньне, але з 1 студзеня 1959 г. яе выданьне было адноўленае.
    У 1986 годзе, да 50 гадовага юбілею газэты ў Мінску, сталіцы БССР, быў выпушчаны накладам у 10.000 асобнікаў каляровы буклет, які складаўся з 12 старонак ды меў назву “50 “Бэлэм буол” орган Якутского обкома ВЛКСМ, областного Совета пионерской организации имени В. И. Ленина”.
    На першай старонцы буклету пададзеная выява папулярнага героя газэты Бэргэна, якога стварыў ў № 1 за 1959 г. мастак рэдакцыі С. Фёдараў. Бэргэн выступае ў газэце з сатырычнымі матэрыяламі, робіць агляды прэсы, дае камэнтары на дзіцячыя лісты, суправаджае піянэраў у пошукавай працы і г. д.
    Юнона  Напагатоўка,
    Койданава